Ад выбуху пэйджара «Хезбалы» пацярпеў пасол Ірана ў Ліване
Сярод пацярпелых ад выбухаў прылад сувязі ў Ліване ёсць і пасол Ірана ў гэтай краіне Маджтаба Амані. Пра яго раненне паведаміла іранскае агенцтва Mehr.
Усяго, як паведамляецца, у выніку цэлай серыі выбухаў у розных кутках Лівана пацярпелі больш за 1500 чалавек, сярод якіх мноства дзяцей.
Мясцовых жыхароў масава заклікаюць здаваць кроў у бальніцах.
Большая частка выбухаў адбылася ў сталіцы краіны Бейруце. На распаўсюджаных кадрах з камер відэаназірання паказана, як у публічных месцах, у тым ліку на рынку, вакол людзей у цывільным адзенні рэзка ўзнікаюць невялікія выбухі. Некаторыя пацярпелыя страцілі канечнасці, іншыя сцякаюць крывёй, паведамляюць мясцовыя СМІ.
Усіх уладальнікаў падобных пэйджараў заклікаюць неадкладна перастаць іх выкарыстоўваць.
Чытайце таксама:
«Ён быў як прывід». Як Ізраіль змог забіць аднаго з камандзіраў «Хезбалы»
«Хезбала» паведаміла пра гатоўнасць пачаць вайну супраць Ізраіля пасля забойства Ісмаіла Ханіі
Іран, Турцыя, хусіты і «Хезбала» пагражаюць Ізраілю пасля забойства лідара ХАМАС