Свет11

Іран, Турцыя, хусіты і «Хезбала» пагражаюць Ізраілю пасля забойства лідара ХАМАС

Вярхоўны лідар Ірана Алі Хаменеі заявіў, што «суровае пакаранне» для Ізраіля за смерць Ханіі — гэта «абавязак Тэгерана».

Ісмаіл Ханія. Фота: Wikimedia Commons

Новы прэзідэнт Ірана Масуд Пезешкіян асудзіў забойства аднаго з лідараў ХАМАС Ісмаіла Ханіі ў Тэгеране і заявіў, што Іран «будзе абараняць сваю тэрытарыяльную цэласнасць», піша Bild.

Пезешкіян таксама дадаў, што «тэрарыстычныя акупанты пашкадуюць аб сваім баязлівым учынку». Вярхоўны лідар Ірана Алі Хаменеі заявіў, што «суровае пакаранне» для Ізраіля за смерць Ханіі — гэта «абавязак Тэгерана».

Таксама наконт забойства Ханіі выказаліся прадстаўнікі еменскіх хусітаў. Яны назвалі ліквідацыю аднаго з лідараў ХАМАС «агідным тэрарыстычным злачынствам» і «абуральным парушэннем законаў».

Пры гэтым самі еменскія хусіты на працягу апошніх месяцаў абстрэльваюць ракетамі судны ў Чырвоным моры і Адэнскім заліве, каб яны не прышвартаваліся ў ізраільскіх партах.

Тэрарыстычная арганізацыя «Хезбала» пасля забойства Ханіі ўжо выступіла з пагрозамі ў адрас Ізраіля. Яго смерць, як сцвярджаюць у «Хезбале», зробіць «супраціў Ізраілю яшчэ больш рашучым».

Акрамя таго, з афіцыйнымі каментарамі выступіла і Міністэрства замежных справаў Турцыі. Па словах прадстаўніка турэцкага МЗС, «ганебнае забойства Ханіі накіравана на пашырэнне вайны ў Газе да міжнароднага маштабу».

Міністр культурнай спадчыны Ізраіля Аміхай Эліягу, у сваю чаргу, не стаў хаваць сваёй радасці наконт забойства Ханіі.

«Гэта дакладны спосаб ачысціць свет ад гэтага бруду. Смерць Ханіі робіць свет крыху лепшым», — напісаў ён у сацыяльнай сетцы X.

Падобнае меркаванне выказала Эйнаў Зангаўкер — маці Матана Зангаўкера, якога баевікі ХАМАС павезлі ў сектар Газа.

«Месца верхаводаў жахлівага ХАМАС — у пекле, і мы ўсё за тое, каб яны заплацілі за свае дзеянні. Але мы не можам дазволіць забойству Ханіі пакласці канец дамове і выракчы нашых блізкіх у палоне на смерць», — сказала Зангаўкер.

Ісмаіл Ханія загінуў у выніку авіяўдару Ізраіля па яго рэзідэнцыі ў Тэгеране. Днём 30 ліпеня ён браў удзел у інаўгурацыі прэзідэнта Ірана Масуда Пезешкіяна.

Каментары1

  • Имя
    31.07.2024
    Хания тоже недавно грозил Израилю. И?

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскі дэпутат Дзярждумы Віталь Мілонаў расказаў, што забіваў на вайне супраць Украіны5

Пуцін заявіў, што ніколі нічога не баяўся9

Суд у Сірыі завочна прысудзіў Башара Асада да смяротнага пакарання

Мы няправільна выбіраем час ежы

Лукашэнка задумаўся, як ажывіць нараджальнасць, каб мы не зніклі як нацыя38

Ціханоўская пра Мілінкевіча: Яго адданасць Беларусі натхняла4

«Следчы гэтаму лукашысту сказаў: галоўнае, прызнай віну ў здрадзе дзяржаве — і адпусцім цябе на хімію»1

Колькі будуць каштаваць школьныя падручнікі ў новым навучальным годзе

З сайтам Bypol нешта дзіўнае: спачатку паказвалася рэклама дзіцячага харчавання, а цяпер сайт недаступны3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр Аляксандр Мілінкевіч32

Памёр Аляксандр Мілінкевіч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць