БЕЛ Ł РУС

Аперацыя з пэйджарамі была праведзеная раней, бо «Хезбала» западозрыла нешта нядобрае

18.09.2024 / 8:57

Nashaniva.com

Масіраванага ўдару па цэлях у Ліване за гэтай аперацыяй не было.

Выданне Axios апублікавала артыкул ізраільскага журналіста Барака Равіда, у якім са спасылкай на тры крыніцы ў ЗША сцвярджаецца, што за падрывамі пэйджараў у Ліване і Сірыі стаіць Ізраіль, піша Newsru.co.il.

Паводле гэтых крыніц, ізраільцяне прынялі рашэнне аб адначасовым падрыве пэйджараў, якія насілі актывісты «Хезбалы», «з-за боязі, што сакрэтная аперацыя магла быць выяўленая групоўкай».

«Гэта быў момант, калі альбо трэба выкарыстоўваць, альбо страціць», — сказала адна з афіцыйных асоб ЗША.

Равід прыводзіць словы нейкага былога ізраільскага чыноўніка, што ведаў аб аперацыі, які кажа, што ізраільскія разведслужбы планавалі выкарыстоўваць замініраваныя пэйджары, якія ім удалося «падкінуць» у шэрагі «Хезбалы», у якасці нечаканага першага ўдару ў татальнай вайне, каб паспрабаваць паралізаваць ліванскіх баевікоў.

Гэта значыць аперацыя з пэйджарамі, згодна з гэтай версіі, была праведзена раней вызначанага тэрміну. Масіраванага ўдару па цэлях у Ліване за гэтай аперацыяй не было.

«У апошнія дні ізраільскія лідары сталі турбавацца, што «Хезбала» можа выявіць пэйджары. Прэм'ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаніягу, ягоныя ключавыя міністры, камандаванне Арміі абароны Ізраіля і кіраўніцтва разведвальных службаў вырашылі выкарыстоўваць сістэму зараз, а не рызыкаваць тым, што яе выявіць «Хезбала»», — піша Axios са спасылкай на амерыканскага чыноўніка.

Нядаўна двое баевікоў «Хезбалы» «выказалі падазрэнні адносна пэйджараў».

Выданне таксама піша, што за некалькі хвілін да таго, як пэйджары пачалі выбухаць па ўсім Ліване, міністр абароны Ізраіля Ёаў Галант патэлефанаваў міністру абароны ЗША Лойду Осціну і паведаміў яму, што Ізраіль збіраецца правесці аперацыю ў Ліване ў найбліжэйшы час, але адмовіўся даць якія-небудзь падрабязнасці.

Чытайце таксама:

Ізраіль правёў кібератаку на членаў «Хезбалы». Пейджары 1200 баевікоў адначасова ўзарваліся проста ў кішэнях ВІДЭА

Салаўёў сцвярджае, што за выбухі пэйджараў у Ліване адказны ізраільскі агент «Махшыр Кешэр». Рагоча ўвесь інтэрнэт

У падкладанні выбухоўкі ў пейджары «Хезбалы» абвінавачваецца «Масад»

Каментары да артыкула