Свет55

Салаўёў сцвярджае, што за выбухі пэйджараў у Ліване адказны ізраільскі агент «Махшыр Кешэр». Рагоча ўвесь інтэрнэт

Салаўёў не праверыў, што гэтае слова азначае на іўрыце.

Расійскі прапагандыст Уладзімір Салаўёў. Скрын відэа яго эфіру

Вядомы расійскі прапагандыст Уладзімір Салаўёў, апісваючы масавы выбух пэйджараў баевікоў «Хезбалы» ў Ліване, заявіў са спасылкай «на мясцовыя СМІ», што за атакай можа стаяць агент спецслужб Ізраіля Махшыр Кешэр.

Скрыншот публікацыі Уладзіміра Салаўёва на выпадак, калі на момант выхаду гэтага тэксту прапагандыст адрэдагуе свой допіс

І ўсё б нічога, але Салаўёў тым самым ужо другі раз трапляе ў смешны казус, калі не правярае значэнне словаў перад публікацыямі ў афіцыйны канал. Словы «Махшыр Кешэр» (на іўрыце מכשיר קשר) даслоўна азначаюць «сродак сувязі» ці проста «рацыя». 

У мінулы раз у маі 2024 года Салаўёў таксама выходзіў на публіку з сенсацыяй: быццам за крушэннем верталёта з прэзідэнтам Ірана стаіць ізраільскі агент «Элі Коптэр». Але насамрэч гэта быў моцна распаўсюджаны на той момант у ізраільскіх сацсетках мем, які ўяўляў сабой транскрыпцыю англійскай назвы верталёта — гелікоптэр (helicopter).

Жарт, які выйшаў з-пад кантролю, дайшоў тады да афіцыйнага тэлеграм-канала ХАМАС, які потым прывёў яго як факт, а расійская прапаганда падхапіла. Цяпер гісторыя паўтараецца ізноў.

Каментары5

  • Баку ПКК
    17.09.2024
    Ваяўнічы сіянізм, Хезбалла- террористы,из нужно уничтожать всеми способами
  • Ботам
    17.09.2024
    Ваяўнічы сіянізм, Расійскі бот, Ізраіль наш саюзнік, разам з ЗША і Еўропай супраць тваёй фашыскай Расіі, дыктатара Беларусі, Ірана, КНДР і арабскіх тэрарыстаў
  • Юкут
    17.09.2024
    Ваяўнічы сіянізм, сапраўды - чаго тут жартаваць. Шкадаваць трэба, што ўсяго толькі нейкіх паўтары тысячы шэраговых патэнцыйных забойцаў - а хацелася б, каб нашмат больш, а галоўнае - каб сярод іх была вярхавіна гэтай крыважэрна-пачварнай пагрозы чалавецтву.

Цяпер чытаюць

Уіткаф і Кушнер ацанілі сустрэчу ў Кіеве. Зяленскі падарыў ім футболкі з надпісам «Київський режим»5

Уіткаф і Кушнер ацанілі сустрэчу ў Кіеве. Зяленскі падарыў ім футболкі з надпісам «Київський режим»

Усе навіны →
Усе навіны

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах13

Ва Уздзенскім раёне на гіганцкай патэльні за раз прыгатавалі 150 кілаграмаў смажанай бульбы ФОТЫ7

У Мядзеле мужчына паставіў на паркоўку замест машыны табурэтку4

Прэзідэнт Сербіі Вучыч замест поўнай адстаўкі збіраецца перасесці ў крэсла прэм'ера2

Канцэрн Volkswagen скароціць 50 тысяч працоўных месцаў6

У Гродне сёлета набралі два беларускамоўныя класы для 16‑ці дзяцей17

У Касцюковічах адкрылі скульптуру «Алесь і Алеся» ФОТАФАКТ9

З'езд Саюза палякаў у Беларусі адклалі. Але Пачобут усё адно паедзе ў Гродна19

У Грэцыі падчас авіяшоу разбіўся і загарэўся самалёт-знішчальнік

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Уіткаф і Кушнер ацанілі сустрэчу ў Кіеве. Зяленскі падарыў ім футболкі з надпісам «Київський режим»5

Уіткаф і Кушнер ацанілі сустрэчу ў Кіеве. Зяленскі падарыў ім футболкі з надпісам «Київський режим»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць