БЕЛ Ł РУС

У Омску школьнікі спалілі вайсковы верталёт

23.09.2024 / 18:15

Nashaniva.com

Два падлеткі з расійскага горада Омска, што ў Заходняй Сібіры, пратачыліся на авіябазу і падпалілі верталёт Мі-8. Пра гэта пішуць набліжаныя да расійскіх сілавікоў тэлеграм-каналы Shot, Baza, 112.

Фота: Astra

На апублікаваным відэа хлопцы кажуць, што яны былі затрыманыя за пранікненне на тэрыторыю верталётнай пляцоўкі і падпал верталёта. Школьнікі заявілі, што падпал яны нібыта ўчынілі на замову невядомага, які абяцаў 20 тысяч даляраў. Аднак грошы яны так і не атрымалі, а перапіска была выдаленая.

Тэлеграм-канал Shot піша, што 16-гадовыя школьнікі праніклі на тэрыторыю мясцовай авіябазы ў ноч на 21 верасня і кінулі ў верталёт кактэйль Молатава. Паводле папярэдніх даных, «тэхніка была спісаная». Расійскія каналы таксама сцвярджаюць, што заказчыкамі былі «ўкраінскія куратары».

Перад гэтым падобны падпал адбыўся таксама ў аэрапорце горада Наябрска Цюменскай вобласці. У датычнасці таксама абвінавачваюць школьнікаў, якім нібыта абяцалі за працу 5 мільёнаў расійскіх рублёў.

Чытайце таксама:

Салаўёў сцвярджае, што за выбухі пэйджараў у Ліване адказны ізраільскі агент «Махшыр Кешэр». Рагоча ўвесь інтэрнэт

У Расіі двое дзяцей спалілі верталёт

Памёр вядомы расійскі вайсковы лётчык — ураджэнец Беларусі

Каментары да артыкула