Перад іранскай ракетнай атакай у Тэль-Авіве адбыўся тэракт
Незадоўга да пачатку ракетнага ўдару Ірана па Ізраілі двое невядомых адкрылі агонь па мінаках на прыпынку трамвая ў тэль-авіўскім прыгарадзе Яфа.
Скрыншот з відэа
Выданне The Times of Israel паведаміла са спасылкай на нацыянальную службу медыцынскіх катастроф Ізраіля, што ў выніку страляніны ў Тэль-Авіве загінулі як мінімум восем чалавек, сямёра атрымалі траўмы.
Выканаўцы тэракту былі «нейтралізаваныя», паведаміла паліцыя.
Чытайце таксама:
Іран запусціў балістычныя ракеты па Ізраілі
Іран можа распачаць ракетную атаку супраць Ізраіля ў найбліжэйшыя гадзіны