БЕЛ Ł РУС

Боўл з кускусам, яйкамі і гароднінай на сняданак

26.10.2024 / 8:18

Nashaniva.com

Сытны сняданак перад доўгім шпацырам у выхадны.

Фота: healthyfood.com

Складнікі на 2 порцыі сняданку з кускусам, яйкамі і гароднінай:

Для пасыпкі: насенне чорнага кмену, раскрышаны сыр фета, свежае лісце базіліку

Як гатаваць:

  1. Яйкі зварыце ўсмятку. Астудзіце, аблупіце і акуратна разрэжце напалову.
  2. Кускус прыгатуйце паводле інструкцыі на ўпакаўцы.
  3. Кабачок і цыбулю нарэжце кружочкамі, перац — палоскамі. Абсмажце або запячыце гародніну да мяккасці.
  4. Памідор нарэжце буйнымі кубікамі, агурок — паўколцамі.
  5. У міску пакладзіце зеляніну, кускус, яйкі і гародніну. У цэнтр дадайце порцыю пасты/соусу, дадайце аліўкі, пасыпце чорным кменам, фетай і базілікам. Падавайце адразу пасля гатавання.

Чытайце таксама:

Адкуль узялася мода на боўлы і як самому скласці боўл

Топ амлетаў, якія не пакінуць вас абыякавымі. Рэцэпты

Сняданак, дзеля якога хочацца прачнуцца: бліны з сырам і зелянінай

Каментары да артыкула