БЕЛ Ł РУС

Пашырылі спіс месцаў, дзе можна легальна гнаць самагонку

22.10.2024 / 19:43

Nashaniva.com

Пастановай урада, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, дапоўнены пералік юрыдычных асоб, якія могуць вырабляць арыгінальны алкаголь (самагонку і розныя тыпы налівак, настоек ды г. д.) «у мэтах аднаўлення паўнаты беларускіх нацыянальных традыцый».

«Самагоншчыцы». Малюнак Язэпа Драздовіча з фондаў Скарынаўскай бібліятэкі ў Лондане

У пералік юрыдычных асоб, надзеленых правам на вытворчасць «арыгінальных алкагольных напояў» дадалі Стаўбцоўскі лясгас, Нацыянальны парк «Прыпяцкі», сялянская (фермерская) гаспадарка «СТАРТ ТС», «Славянскую карчму», Экабел «Колбавічы».

Усяго ў абноўленым спісе — 27 пазіцый.

Такі пералік першапачаткова з'явіўся ў канцы 2005 года, спачатку ў ім было толькі дзве лакацыі — «Белавежская пушча» і «Дудуткі».

Чытайце таксама:

Ляснік уладкаваў каля Белавежскай пушчы грунтоўны бровар

Жыхар Мазыра выклікаў міліцыю на суседку, а ў выніку страціў 300 літраў брагі і трапіў на штраф

Пад Гроднам ліквідавалі падпольны бровар, на якім самагонку настойвалі ў дубовых бочках

У Беларусі распрацоўваюць вакцыну ад алкагалізму

Каментары да артыкула