Пад Гроднам ліквідавалі падпольны бровар, на якім самагонку настойвалі ў дубовых бочках
У Гродзенскім раёне міліцыя натрапіла на падпольны бровар, на якім выраблялі элітны самагон, паведамілі ва УУС Гродзенскага аблвыканкама.

«31 кастрычніка супрацоўнікі УАППа пры сілавой падтрымцы АМАПа праводзілі рэйдавыя мерапрыемствы на тэрыторыі Гродзенскага раёна, накіраваныя на выяўленне ачагоў самагонаварэння. На адным з хутароў у вёсцы Самборы праваахоўнікі выявілі міні-завод па вытворчасці самагонкі», — расказалі ў гродзенскай міліцыі.
На месцы было выяўлена амаль 7000 літраў самагоннай брагі, больш за 280 літраў гатовага прадукту і самагонны апарат.
Хутка быў устаноўлены і ўладальнік бровара. Ім аказаўся 30-гадовы жыхар Свіслацкага раёна.
Мужчына падышоў да справы вельмі грунтоўна: увесь самагон ён настойваў у дубовых бочках.
Гатовая прадукцыя і брага былі, як сцвярджаецца, знішчаныя, самагонны апарат канфіскаваны. За гэта парушэнне грамадзяніну пагражае штраф да 5 базавых велічынь.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары