У Мазыры ў гандлёвы цэнтр прыйшла каза ВІДЭА
Выданне «Моцныя навіны» адшукала ў тыктоку вельмі пацешнае відэа. На ім звычайная свойская каза, якая упэўненым крокам кіруецца ў бок мясцовага гандлёвага цэнтра.
Скрыншот з відэа
«Гэта дастаўка свежага малака», — выказаў здагадку хтосьці з карыстальнікаў.
Пры гэтым каза законапаслухмяная — вуліцу яна пераходзіць па пешаходным пераходзе.
Чытайце таксама:
Беларус сабраў мільён праглядаў у тыктоку, зрабіўшы з «мерседэса» бульбавоз
«Каб снег роўна лёг». У Гомелі паказалі пакос восеньскай лістоты