БЕЛ Ł РУС

Кадыраў узнагародзіў Кадыраву медалём Кадырава

3.11.2024 / 11:30

Nashaniva.com

Рамзан Кадыраў узнагародзіў Айшат Кадыраву медалём памяці Ахмата Кадырава. 

Віцэ-прэм'ерка Чачні Айшат Кадырава была ўзнагароджаная медалём «Памяці Ахмата-Хаджы Кадырава, Першага Прэзідэнта ЧР» за «ўмацаванне сувязяў Чачні з Данбасам».

Фота, як яна прымае ўзнагароду з рук свайго бацькі Рамзана Кадырава, дзяўчына апублікавала ў сацсетцы. Айшат напісала, што гэта «велізарны гонар і адказнасць».

У 26-гадовай Айшат Кадыравай не менш за сем узнагарод, у тым ліку «за абарону правоў чалавека».

З 2021 года Айшат Кадырава ўзначальвала Міністэрства культуры Чачэнскай Рэспублікі.

У кастрычніку 2023 года яна стала віцэ-прэм'еркай Чачні па сацыяльных пытаннях.

У тым жа месяцы ёй прысвоілі званне народнай артысткі Чачэнскай Рэспублікі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула