БЕЛ Ł РУС

УСУ ўпершыню ўдарылі па Расіі брытанскімі ракетамі Storm Shadow

20.11.2024 / 18:27

Nashaniva.com

Пра першы ўдар па Расіі брытанскімі дальнабойнымі ракетамі піша агенцтва Bloomberg са спасылкай на ананімнага заходняга чыноўніка. Да гэтага пра першы запуск Storm Shadow па расійскай тэрыторыі паведамілі расійскія Z-каналы.

Фрагмент нібыта абломкаў Storm Shadow, апублікаваны ў канале «Два майора»

Суразмоўца Bloomberg сказаў, што Вялікабрытанія дазволіла Украіне выкарыстоўваць Storm Shadow у адказ на «разгортванне Расіяй паўночнакарэйскіх войскаў» у баявых дзеяннях. Лондан успрыняў гэты крок Масквы як эскалацыю, адзначыла крыніца.

Па інфармацыі расійскіх Z-блогераў, украінскія войскі выпусцілі па Расіі ад 10 да 12 ракет, удар быў нанесены па пасёлку Мар'іна ў Рыльскім раёне Курскай вобласці.

Z-канал «Два майора» нават паказаў фрагменты ракет Storm Shadow, якія нібыта ўдарылі па Мар'іне. А тэлеграм-канал тэрытарыяльнага апалчэння горада Рыльска паведаміў, што ў пасёлку пашкоджаны цывільныя аўтамабілі, інфармацыі пра пацярпелых не падаецца.

Фрагмент нібыта абломкаў Storm Shadow, апублікаваны ў канале «Два майора»

Тэлеграм-канал «Рыбарь» сёння пісаў, што абломкі Storm Shadow нібыта былі выяўленыя ў Курскай вобласці, а яшчэ дзве брытанскія ракеты былі збітыя на падлёце да Ейска ў Краснадарскім краі. Мінабароны Расіі не каментавала гэтую інфармацыю

Сёння днём губернатар Курскай вобласці паведамляў, што над рэгіёнам збілі дзве ракеты. Тып ракет ён не ўдакладняў.

Паводле звестак брытанскай газеты The Times, Лондан дазволіў Кіеву атакаваць міжнародна прызнаную тэрыторыю Расеі дальнабойнымі ракетамі Storm Shadow пасля таго, як ЗША далі аналагічны дазвол на ўжыванне ATACMS.

У офісе прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі заявілі, што не каментуюць паведамленні пра магчымае выкарыстанне Storm Shadow супраць цэляў на расійскай тэрыторыі.

Чытайце таксама:

Крыніца ў Пентагоне расказала пра вынікі ўкраінскай атакі ATACMS па Бранскай вобласці

Зяленскі: Цяпер у нас ёсць ATACMS. Мы ўсё гэта будзем выкарыстоўваць

«Гэта кардынальна мяняе ўвесь расклад у вядзенні баявых дзеянняў». Што Z-блогеры думаюць пра ўдары ATACMS па Расіі?

Кепскі мір ці зацяжная вайна. Як Украіна рыхтуецца да таго, што Трамп паспрабуе адразу пасадзіць яе за стол перамоваў

Пазіцыя Шольца па пастаўках Украіне дальнабойных ракет Taurus застаецца нязменнай

Le Figaro выдаліла інфармацыю, што Францыя і Вялікабрытанія дазволілі Украіне біць дальнабойнымі ракетамі

Каментары да артыкула