БЕЛ Ł РУС

Сталі вядомыя падрабязнасці жудаснай аварыі з загінулымі дзецьмі пад Лідай

23.11.2024 / 22:2

Nashaniva.com

Сёння каля 15-й гадзіны на дарозе М6 «Мінск — Гродна» ў Лідскім раёне паблізу вёскі Біскупцы адбылося жахлівае ДТЗ, ахвярамі якога сталі чатыры чалавекі з шасці, якія ехалі ў машыне Opel. Цяпер МУС паведаміла некаторыя падрабязнасці таго, што адбылося на трасе.

Паводле слоў начальніка Галоўнага ўпраўлення ДАІ МУС Віктара Ротчанкава, 61-гадовы кіроўца аўтамабіля заснуў за рулём і страціў кіраванне аўтамабілем, пасля чаго ягоны Opel з'ехаў за межы праезнай часткі, дзе наехаў на дарожную агароджу. Пасля таго аўто неаднаразова перакулілася.

Ахвярамі аварыі сталі чатыры пасажыры з шасці, якія ехалі ў сямімесным мінівэне: дзеці 7 і 17 гадоў і дзве жанчыны 55 і 68 гадоў. 

Чытайце таксама:

Машына як з-пад катка. У Лідскім раёне ў аварыі загінулі чатыры чалавекі, у тым ліку двое дзяцей

У Гродне кіроўца «Мерсэдэса» зладзіў масавае ДТЗ: спяшаўся праехаць паварот і пайшоў у занос ВІДЭА

23-гадовы хлопец загінуў у лабавым сутыкненні ў Светлагорскім раёне

У Маладзечанскім раёне аўтамабіль насмерць збіў дзевяцігадовага хлопчыка

Каментары да артыкула