БЕЛ Ł РУС

Пасол Украіны ў Турцыі расказаў, як Эрдаган выратаваў ад расійскага захопу Адэсу і Мікалаеў

24.11.2024 / 13:59

Nashaniva.com

Закрыццё Турцыяй праліваў Басфор і Дарданэлы з пачаткам шырокамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну не дазволіла расіянам выкарыстаць сваю перавагу на моры для захопу Адэсы, Мікалаева і іншых тэрыторый. Пра гэта заявіў амбасадар Украіны ў Турцыі Васіль Боднар «Укрінформу».

Амбасадар Украіны ў Турцыі Васіль Боднар і прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган. Фота: Vasyl Bodnar / Facebook

«Адным з ключавых этапаў абароны Украіны стала перакрыццё Турцыяй праліваў Басфор і Дарданэлы. Адну «Маскву» мы патапілі, а ў Міжземным моры чакалі яшчэ два рускіх крэйсеры. І тое, што Турэччына закрыла пралівы, я лічу, перашкодзіла Расіі выкарыстаць сваю перавагу на моры для захопу Адэсы, Мікалаева і іншых тэрыторый, якія, паводле планаў Масквы, павінны былі быць акупаваныя ў выніку аперацыяў з мора», — сказаў пасол. 

Дыпламат таксама нагадаў, што Турцыя стала сур'ёзным транспартным вузлом для Украіны. Цяпер для ўкраінскіх перавозчыкаў дзейнічае транспартны бязвіз.

Чытайце таксама:

Эрдаган выступіў супраць дазволу ўкраінцам біць ATACMS

Пяскоў пра план Эрдагана: Варыянт замарозкі па лініі фронту апрыёры непрымальны для Расіі

Турцыя заблакавала пастаўкі амерыканскай электронікі расійскаму ВПК

Памёр галоўны апанент Эрдагана Фетхулах Гюлен

Каментары да артыкула