У ЗША памёр ісламскі прапаведнік і кіраўнік руху FETO Фетхулах Гюлен. Яму было 83 гады. Турэцкія ўлады абвінавачваюць яго ў спробе вайсковага перавароту ў 2016 годзе.

Пра смерць Фетхулаха Гюлена паведаміў яго пляменнік у сацсетцы X. «Фетхулах Гюлен дасягнуў гарызонтаў сваёй душы. Ды памілуе яго Бог», — напісаў ён.
Фетхулах Гюлен узначальваў рух FETO, які ўзнік у Турцыі ў 1970-я гады. Арганізацыя прасоўвала пацыфісцкі і сучасны погляд на іслам.
У 2016 годзе ўлады Турцыі абвінавацілі Фетхулаха Гюлена і прыхільнікаў FETO ў спробе перавароту. Анкара патрабавала ад Вашынгтона экстрадзіраваць Гюлена.
Фетхулах Гюлен жыў у ЗША з 1999 года. Ён — аўтар прац па тэалогіі і педагогіцы.
Цяпер чытаюць
«Доктарка», адвакат, чалавек з камерай і некалькі дужых хлопцаў. У Петрапаўлаўскай Баршчагоўцы расійскія спецслужбы скарысталіся спецыфічным украінскім бізнэсам ваеннага часу
Каментары
Калі знялі арышт эміграваў, ёсць свой бізнэс.. Так запалохалі, што нават замежжамі маўчыць аб Гюлене, літаратуру схаваў, можа нават знішчыў...
З інтылігентамі рэвалюцыю не зробіш... нават культурную...