БЕЛ Ł РУС

«Белавія» патлумачыла, чаму ўчора яе самалёт не даляцеў да Калінінграда

25.11.2024 / 16:20

Nashaniva.com

24 лістапада рэйс «Белавія» Мінск — Калінінград, не даляцеўшы да месца прызначэння, вярнуўся ў мінскі аэрапорт. Як заявілі ў кампаніі, гэтае рашэнне было звязана з растрэскваннем покрыўнага пласта адной з шыбаў у кабіне пілотаў.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Белавія

«Падчас выканання рэйса B2 949 Мінск — Калінінград на самалёце Embraer-195 адбылося растрэскванне покрыўнага пласта адной з шыбаў кабіны пілотаў. У адпаведнасці з дзейнымі інструкцыямі камандзір паветранага судна прыняў рашэнне аб вымушаным вяртанні ў базавы аэрапорт «Мінск». Самалёт зрабіў пасадку ў Нацыянальным аэрапорце «Мінск» у 13.18. Здароўю і бяспецы пасажыраў нічога не пагражала», — цытуе БелТА паведамленне авіякампаніі.

Рэйс урэшце быў выкананы іншым самалётам. Ён вылецеў з Мінска ў 16:25 і прызямліўся ў Калінінградзе ў 17:50.

«Растрэскванне шкла ў кабіне пілотаў — сітуацыя, якая ўзнікае выпадковым чынам, і не можа быць спрагназаваная авіякампаніяй. Растрэскванне покрыўнага пласта лабавога шкла кабіны пілотаў без пашкоджання сілавых элементаў не ўплывае на бяспеку палёту і пасажыраў», — растлумачылі ў «Белавія». 

Чытайце таксама:

«Дынамалёт» не даляцеў да Калінінграда і вымушана вярнуўся ў Мінск

Беларуская прапаганда пабаялася паказаць, што Верамейчыка вывозілі самалётамі «Белавія» і «Аэрафлота»

Чаму ў «Белавія» мала распродажаў і ці апраўдаў сябе рэйс у Індыю

Быў «танкалёт», а цяпер з'явіўся «Дынамалёт»: борт «Белавія» будзе лятаць у ліўрэі хакейнага «Дынама»

Каментары да артыкула