Парашэнка расказаў, як Лукашэнка заклікаў яго выкарыстоўваць ягоны выбарчы досвед
Пра тое, што Лукашэнка агітаваў Пятра Парашэнку падчас выбарчых кампаній выкарыстоўваць ягоны досвед, як застацца каля ўлады калі не назаўжды, то надоўга, сам чацвёрты прэзідэнт Украіны расказаў падчас сустрэчы з беларускімі палітыкамі Анатолем Лябедзькам і Юрасём Губарэвічам, паведамляе «Парламенцкі канал».
Злева направа: Юрась Губарэвіч, Пятро Парашэнка, Анатоль Лябедзька
Па словах Парашэнкі, Лукашэнка не трымаўся дыпламатыі і адкрыта прапаноўваў не аддаваць уладу, галасаваць пратаколамі, а калі трэба — то ўжываць і сілу. Ён, маўляў, і не прыхоўваў, што застаецца ва ўладзе не таму, што яго падтрымліваюць выбаршчыкі, а таму, што ён сам гэтага хоча.
Пятро Парашэнка запэўніў, што фракцыя «Еўрапейская салідарнасць» у Вярхоўнай Радзе застаецца надзейным сябрам і партнёрам дэмакратычнай Беларусі. Паводле яго слоў, фракцыя будзе ініцыяваць і прасоўваць прыняцце адмысловай рэзалюцыі па сітуацыі ў Беларусі. Пунктам №1 Парашэнка назваў вызваленне палітычных вязняў.
Чытайце таксама:
Парашэнка пераблытаў амерыканскага палітыка Майка Джонсана са спеваком Майклам Джэксанам
Расійскае МУС пасля розгаласу перастала шукаць Зяленскага і Парашэнку