БЕЛ Ł РУС

У чатырох дамах Мінска ўвялі каранцін. Што такое?

25.11.2024 / 21:29

Nashaniva.com

Каранцін уведзены ў дамах у розных раёнах сталіцы.

Мінская гарадская ветэрынарная станцыя выявіла выпадкі шаленства ў жывёл і ўвяла каранцін у чатырох дамах у Мінску.

Вестанцыя паведаміла пра гэта ветэрынарным клінікам, піша Tochka.by.

Лабараторна пацверджанае заражэнне ў катоў і аднаго кажана. Жывёлы не былі прышчэпленыя. Абследаванне праходзіла з 6 па 16 лістапада.

Каранцін увялі ў чатырох дамах Мінска:

У ветстанцыі Маскоўскага раёна пацвердзілі выпадак заражэння на сваёй тэрыторыі. Там адзначылі, што жыхарам суседніх дамоў няма пра што непакоіцца. Галоўны сродак прафілактыкі — прышчэпка ад шаленства для хатняй жывёліны.

Паводле даных Мінскай гарадской ветэрынарнай станцыі, у сталіцы за гэты год было зафіксавана 17 выпадкаў шаленства: 3 — у лісаў, 5 — у кажаноў, 5 — у хатніх катоў, 1 — у сабакі, па адным — у дэкаратыўнага пацука, вожыка і дзікай куніцы.

Чытайце таксама:

У Жодзіне шалёны бяздомны кот пакусаў свойскага сабаку

У Барысаве работнікі мэблевай фабрыкі гуляліся з вавёркай, а яна аказалася шалёнай

У пасёлак пад Магілёвам прыйшоў янотападобны сабака

За тыдзень у Беларусі больш за 70 чалавек маглі заразіцца шаленствам

Беларуска падабрала на вуліцы ваверчаня. Як выявілася, дарма

Каментары да артыкула