БЕЛ Ł РУС

Генпракуратура расказала пра вялікую справу па дваровых чатах

26.11.2024 / 7:35

Nashaniva.com

Генпракуратура расказала пра новую вялікую справу па дваровых чатах. Пра гэта заявіў у эфіры СТБ начальнік аддзела па наглядзе за выкананнем заканадаўства аб дзяржаўнай бяспецы Генпракуратуры Валерый Шуляк.

Фота: СТБ

«Літаральна два тыдні таму ў Беларусі па ўсіх рэгіёнах была выкрытая сетка падобных чатаў, якія спрабавалі аб'яднацца ў арганізацыю. Гэтая спроба не мела поспеху. Людзі прыцягнутыя да крымінальнай адказнасці», — расказаў ён.

Артыкул Шуляк не назваў, але сказаў, што ўдзельнікам такіх чатаў пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Разам з тым ён таксама прызнаў, што ў 2024 годзе ў параўнанні з папярэднім «здзейснена на 35% менш злачынстваў экстрэмісцкага характару» і папярэдзіў, што «экстрэмістаў» будуць караць па законе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула