БЕЛ Ł РУС

Як Лукашэнка кульгаў, выходзячы з самалёта ў Пакістане ВІДЭА

27.11.2024 / 1:54

Nashaniva.com

Беларуская прапаганда ўжо даўно не паказвае, як Аляксандр Лукашэнка спускаецца або паднімаецца па лесвіцах. Рэдкія кадры можна ўбачыць толькі падчас нешматлікіх замежных паездак Лукашэнкі ў матэрыялах мясцовых журналістаў, адзначае Reform.news.

Невялікае відэа Лукашэнкі паказаў пакістанскі тэлеканал. Лукашэнка трымаецца за парэнчы і з цяжкасцю пераадольвае некалькі прыступак.

У жніўні гэтага года Лукашэнка скардзіўся на праблемы з нагой.

«Ну часам накульгваю, нага баліць. Не могуць мне сустаў адрамантаваць. Ну, я думаю, для прэзідэнта гэта не так страшна. Дзе не пройдзеш, там праедзеш», — сказаў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула