БЕЛ Ł РУС

«Даляраў столькі, што хоць печку імі палі». Азаронак на камеру спаліў купюру ў 1 даляр

28.11.2024 / 17:58

Nashaniva.com

Прапагандыст заявіў, што рост курсу яго не хвалюе.

Прапагандыст СТБ Рыгор Азаронак на фоне падзення беларускага рубля вырашыў рытуальна спаліць даляр.

На відэа, якое Азаронак апублікаваў у тэлеграм-канале, відаць, як ён падпальвае купюру наміналам 1 даляр. 

«Які ўжо дзень нашыя і расійскія збеглыя спрабуюць развесці паніку наконт даляра, курсу, ашчаджэнняў, валюты. Ім мрояцца пенсіянеркі, якія б'юцца за зялёныя фанцікі, і баі за апошні пачак грэчкі на касах.

Схадзіў у абменнік. Ніякай чаргі. Ніякіх натоўпаў. Даляраў заваліся. Настолькі, што хоць печку імі палі, спальвай хоць да Белых ночаў. Што я, уласна, і зрабіў», — напісаў Азаронак.

Паліць грашыма печку ён, праўда, не стаў, абмежаваўшыся банкнотай найменшага наміналу. 

Сваю акцыю Азаронак прысвяціў памяці Уладзіміра Жырыноўскага: ён спальвае купюру пад словы расейскага палітыка пра тое, што «даляр — гэта брудная зялёная паперка».

Нагадаем, што рост курсу даляра ў Беларусі апошнім часам паскорыўся, на нядаўніх таргах ён дасягнуў 3,533 беларускага рубля. Некаторыя банкі прадаюць даляры ўжо па 3,69 і нават 3,7 рубля. Адначасова падае і расійскі рубель, які апынуўся ў самым ніжнім пункце з пачатку поўнамаштабнай вайны і працягвае падзенне.

Чытайце таксама:

Даляр сёння падаражэў на шэсць капеек, еўра — на 12

Чаму даляр рэзка падаражэў да 3,5 рубля і чаго чакаць у бліжэйшай будучыні? Спыталі ў эксперта

Даляр упершыню ўзяў планку 3,5 рубля, сёння падаражэўшы на шэсць капеек

Каментары да артыкула