БЕЛ Ł РУС

Ва Узброеных сілах заявілі, што распрацавалі аналаг Starlink для беларускай арміі

30.11.2024 / 9:5

Nashaniva.com

Беларуская армія да снежня атрымае распрацаваны ў Рэспубліцы мабільны камплект сувязі для Узброеных сіл, які называюць аналагам Starlink, паведаміў начальнік сувязі Узброеных сіл Беларусі Вадзім Раманіў у эфіры тэлеканала «Беларусь 1».

Ілюстрацыйнае фота

«Летась Лукашэнку быў прадстаўлены наш мабільны камплект сувязі, так званы аналаг Starlink. Сёлета мы ў канчатковым выніку дапрацавалі гэты камплект практычна да дасканаласці і палепшылі яго якасць, колькасць паслуг», — сказаў ён.

Начальнік сувязі падкрэсліў, што да пачатку новага навучальнага года (пачынаецца ў арміі ў снежні) ён будзе ў войсках.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула