БЕЛ Ł РУС

У Dana Mall зноў зрабілі вельмі прыгожую навагоднюю інсталяцыю ФОТЫ

30.11.2024 / 16:12

Nashaniva.com

Гандлёвы цэнтр Dana Mall сумесна з «Каляднай крамай» абнавіў навагоднюю інсталяцыю. Атрымалася, як заўсёды, вельмі прыгожа, піша «Анлайнер».

Вышыня інсталяцыі — тры гандлёвыя паверхі. Выглядае яна як вялізная вежа, усярэдзіну якой можна зайсці.

«Магічная крама цацак» — такі надпіс красуецца на ўваходзе. Усе прадметы інтэр'еру ў ім — шафы, сталы, крэсла-качалка, грамафон — гіганцкіх памераў, нібы прызначаныя для волатаў.

Паліцы запоўненыя цацкамі, статуэткамі і дэсертамі (несапраўднымі, але апетытнымі).

Чытайце таксама:

Мінскія ўлады прадпісваюць упрыгожваць навагоднія вітрыны толькі «элементамі славянскага паходжання»

Стала вядома, колькі сёлета давядзецца заплаціць за натуральную навагоднюю ялінку

У грамадскім транспарце ў Мінску можна будзе адправіць ліст Дзеду Марозу

Навагоднія кірмашы ў Мінску адкрыюцца праз два тыдні

Стала вядома, калі запаляць агеньчыкі на елцы на Кастрычніцкай плошчы

У Мінску з'явілася казачна прыгожая навагодняя лакацыя

Стала вядома, як сёлета будуць выглядаць навагоднія елкі ў Мінску ФОТЫ

Ёлачны кірмаш у Мінску адкрыецца 16 снежня

Каментары да артыкула