БЕЛ Ł РУС

Украіна атрымае 50 мільярдаў даляраў з замарожаных актываў Расіі ў найбліжэйшыя тыдні

4.12.2024 / 20:45

Nashaniva.com

Пра намер максімальна хутка перадаць расійскія грошы Украіне заявіў на брыфінгу дзяржаўны сакратар ЗША Энтані Блінкен.

Фота: freepik.com

Паводле слоў Энтані Блінкена, ёсць скаардынаваны план ЗША і Еўрасаюза па хуткай перадачы сродкаў Украіне.

«Цяпер мы на аснове замарожаных расійскіх актываў павінны атрымаць 50 мільярдаў даляраў, якія пойдуць Украіне. Гэтыя грошы пойдуць ад нас у наступныя тыдні, а таксама ад Еўропы, і гэта падтрымае Украіну на час у наступным годзе», — заявіў дзяржсакратар ЗША.

Ён падкрэсліў, што саюзнікі працягваюць працу над тым, каб пераканацца, што ва Украіны ёсць грошы і рэсурсы, неабходныя для падтрымкі эканомікі і абароны.

«Боепрыпасы, усё, што з гэтым звязана, хай гэта будуць СПА, ракеты ці бронетэхніка. Мы працуем вельмі рашуча, каб пераканацца, што на многія месяцы наперад Украіна будзе мець тое, што ёй трэба. Злучаныя Штаты робяць усё, што могуць», — дадаў Блінкен.

Чытайце таксама:

Экс-прэзідэнт Польшчы: Замарожаны канфлікт будзе трагічнай весткай для Украіны

Што свет думае пра вайну ва Украіне цяпер? Карта пазіцый краін

Апошні рывок. Што будзе гэтай зімой на полі бою ва Украіне?

Расійскі карабель абстраляў сігнальнымі боепрыпасамі нямецкі верталёт у Балтыйскім моры

Каментары да артыкула