Свет

Расійскі карабель абстраляў сігнальнымі боепрыпасамі нямецкі верталёт у Балтыйскім моры

Міністарка замежных спраў Германіі Аналена Бербак згадала пра інцыдэнт у кулуарах сустрэчы НАТА ў Бруселі. Верталёт Бундэсвера выконваў разведвальную місію, а расійскі карабель абстраляў яго сігнальнымі боепрыпасамі, паведамляе Bild.

Фота ілюстрацыйнае

Калі менавіта адбыўся інцыдэнт і што за карабель ВМФ РФ быў у ім задзейнічаны, нямецкая міністарка не ўдакладніла.

У якасці прычыны інцыдэнту Бербак назвала гібрыдныя атакі з боку Расіі і яе саюзнікаў. Нямецкі вайсковы верталёт праводзіў разведку над Балтыйскім морам на фоне росту колькасці дыверсій супраць еўрапейскай інфраструктуры ў гэтым раёне.

Агенцтва DPA адзначае, што выкарыстанне сігнальных боепрыпасаў на моры дапушчальнае толькі ў надзвычайных сітуацыях.

Паводле слоў Аналены Бербак, Германія ўзмоцніць кантроль за трубаправодамі і кабелямі перадачы даных у Балтыйскім моры. Узмоцніцца таксама абарона крытычнай інфраструктуры з дапамогай патрулёў.

Інцыдэнт з верталётам — чарговы эпізод працяглага супрацьстаяння. Так, у лістападзе былі пашкоджаныя два оптавалаконныя кабелі. Адзін зь іх звязваў Германію і Фінляндыю, другі — Швецыю і Літву. Шведскія ўлады падазраюць, што ў гэтым задзейнічана кітайскае судна Yi Peng 3, якое праходзіла побач падчас пашкоджання кабеляў.

Заходнія палітыкі абвінавачваюць у жаданні аслабіць Еўропу з дапамогай гібрыдных нападаў не толькі Расію і Кітай, але таксама КНДР і Іран. Гэтыя атакі робяцца без вядзення адкрытай вайны, і іх часта цяжка ці немагчыма прыпісаць канкрэтнаму выканаўцу.

Каментары

Цяпер чытаюць

Генпракурор ААЭ: Другі пілот рэйса FlyDubai напаў на капітана, выкарыстоўваючы аварыйную сякеру

Генпракурор ААЭ: Другі пілот рэйса FlyDubai напаў на капітана, выкарыстоўваючы аварыйную сякеру

Усе навіны →
Усе навіны

Найлепшаму настаўніку Беларусі падарылі Geely5

«Дапамажыце, ніхто не хоча нас засяляць». Мінчанка пашкадавала сям'ю і трапіла на «акупантаў»10

Беларуска-літоўскую мяжу праз балота перайшла група з 35 мігрантаў. Іх лавілі з верталётам і сабакамі4

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі16

Прызналі «экстрэмісцкім» ютуб-канал з вершамі Ціханоўскага6

У Бабруйску хацелі выселіць прытулак для сабак, але яго ўратавалі людзі1

БДМУ ўпершыню ўключылі ў сусветны рэйтынг універсітэтаў2

У Івацэвіцкім раёне знайшлі незвычайны каралавы грыб1

У Іркуцкай вобласці лабарантка навуковага інстытута памерла ад чумы. Цяпер горад на вушах17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Генпракурор ААЭ: Другі пілот рэйса FlyDubai напаў на капітана, выкарыстоўваючы аварыйную сякеру

Генпракурор ААЭ: Другі пілот рэйса FlyDubai напаў на капітана, выкарыстоўваючы аварыйную сякеру

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць