БЕЛ Ł РУС

Марыі Захаравай перад вылетам на мерапрыемства АБСЕ анулявалі мальтыйскую візу

4.12.2024 / 21:30

Nashaniva.com

Мальта анулявала візу афіцыйнай прадстаўніцы МЗС РФ Марыі Захаравай перад вылетам расійскай дэлегацыі з Масквы на пасяджэнне Рады міністраў замежных спраў АБСЕ, паведаміла расійскае Міністэрства замежных спраў.

Марыя Захарава. Фота: МЗС Расіі

«Беспрэцэдэнтным выпадкам стала ануляванне напярэдадні мерапрыемства ўжо выдадзенай мальтыйскім старшынствам візы афіцыйнаму прадстаўніку МЗС Расіі М. У. Захаравай з фармулёўкай «у сілу не залежных ад іх абставінаў», — гаворыцца ў паведамленні расійскага МЗС.

Марыя Захарава ўжо шмат гадоў з'яўляецца тварам расійскага МЗС, менавіта з яе асобай асацыююцца многія прапагандысцкія кампаніі, якія вядуцца па лініі гэтага ведамства. Захарава адзначаецца тым, што, займаючы дыпламатычную пасаду, нярэдка свядома паводзіць сябе зусім не дыпламатычна. 

Вось і цяпер, каментуючы рашэнне мальтыйскіх уладаў, Марыя Захарава назвала яго «падкопамі заходняй гідры».

Чытайце таксама:

Захаравай проста ў часе брыфінгу патэлефанавалі і сказалі не каментаваць удар балістычнай ракетай

Марыя Захарава прэзентавала песню — музыку для яе напісаў вядомы беларускі кампазітар

Вядоўца «Салаўёў Live» назваў прэс-сакратара МЗС Расіі «шмарай, якая моцна выпівае». Салаўёву прыйшлося выбачацца

ЗША ўвялі санкцыі супраць Марыі Захаравай і шэрагу расійскіх міністраў

Каментары да артыкула