Свет88

Вядоўца «Салаўёў Live» назваў прэс-сакратара МЗС Расіі «шмарай, якая моцна выпівае». Салаўёву прыйшлося выбачацца

Яўген Сатаноўскі вёў на «Салаўёў Live» аўтарскую перадачу «Армагедоныч». Яго прадстаўлялі як эксперта па ізраільскай і блізкаўсходняй палітыцы, піша «Медуза».

Марыя Захарава. Фота: Contributor / Getty Images

17 кастрычніка на ютуб-канале журналіста Аляксандра Вальдмана выйшла інтэрв'ю Сатаноўскага, у якім ён, у прыватнасці, заявіў, што «намеснік міністра замежных спраў Міхаіл Багданаў бухаў як не ў сябе».

Пра афіцыйную прадстаўніцу МЗС РФ Марыю Захараву Сатаноўскі сказаў, што яна «ў прынцыпе габрэяў не асабліва любіць, а Ізраіль цярпець не можа і асабліва гэтага не хавае», і назваў яе шмарай, якая «моцна выпівае».

Гэты фрагмент інтэрв'ю Сатаноўскага распаўсюдзіўся ў сацсетках. Сёння ў тэлеграм-канале Уладзіміра Салаўёва з'явілася відэа, на якім ён, стоячы ў камуфляжы, выбачаецца перад Захаравай і Багданавым і абвяшчае пра звальненне вядоўцы:

«Я хацеў бы прынесці свае прабачэнні МЗС РФ і надзвычайным і паўнамоцным паслам спадару Багданаву і спадарыні Захаравай за абсалютна несправядлівае па змесце і недапушчальнае па форме выказванне, дапушчанае супрацоўнікам нашага канала Яўгенам Янавічам Сатаноўскім.

Яўген Янавіч Сатаноўскі некалькі дзён таму ў гутарцы з ізраільскім журналістам на яго ютуб-канале, каментуючы сітуацыю на Блізкім Усходзе, абразіў як гэтых паважаных дыпламатаў, так і Міністэрства замежных спраў, у выніку чаго я не бачу магчымасці працягваць прафесійныя адносіны з Яўгенам Янавічам і прыняў рашэнне аб звальненні Сатаноўскага з нашага канала».

Каментары8

  • Сымон
    21.10.2023
    Столькі год спадар Сатаноўскі сумленна працаваў на пуцінскую прапаганду, але хапіла толькі аднаго праўдзівага слова пра прэс-алкашэ і адразу адправіўся ў сметнік.
  • бабруйчанін
    21.10.2023
    Сымон, 100 год таму растрэльвалі адзін воднага..Той жа ежоу растрєлял бабеля іоську які тр аварышывал яго жонку.А вось шолахава ні паспеу ці ні дазволілі.Братана кукрынікса кальцова мішу пісьменніка прагандзіста растрєлялі а у братана імпєт яшче большы .Ці бацька познера амєріканскі камуніст ..За русафобію ці антісімітізьмь камент ні надрукуюць)))???. За камісарау у пыльных шлемах ці за кіпу
  • гы
    21.10.2023
    как посмел? она настоящая русская умница-красавица-плясунья-хохотунья... Символ!

Цяпер чытаюць

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага44

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага

Усе навіны →
Усе навіны

За адзін дзень сем авіялайнераў у Еўропе атрымалі паведамленні пра бомбу на борце1

Пашынян заявіў пра намер падаць заяўку ў Еўрасаюз у 2027 ці 2028 годзе1

«Кожнаму з тых «электрыкаў», якія тады прыходзілі да мяне і тысяч беларусаў, будзе адплата»14

У выніку вайны два ўкраінскія гарады перасталі быць мільённікамі, а адзін рыхтуецца ім стаць3

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі19

Лябедзька адказаў Гарбуновай: «Гэта гучыць вельмі па-хамску ў адносінах да памяці тых, хто аддаў жыццё дзеля перамен»18

Пальчыс сказаў, хто быў самым галоўным арганізатарам пратэстаў 2020 года34

Выступ Саладухі раптоўна адмянілі за суткі да канцэрта23

Латвія заявіла, што не будзе гуляць у хакей супраць Беларусі і Расіі. І яна такая не адна24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага44

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць