БЕЛ Ł РУС

Гродзенскі блогер і былы палітвязень Вадзім Ермашук (Vadimati) пакінуў Беларусь

4.12.2024 / 22:14

Nashaniva.com

Відэа з Варшавы з Вадзімам Ермашуком апублікавала ў інстаграме актывістка страйкама з Гродна Юлія Сліўко. 

Раней паведамлялася, што выдаленую старонку Ермашука ў інстаграме прызналі экстрэмісцкімі матэрыяламі.

Вадзім Ермашук быў затрыманы ў жніўні 2021 года ў Шчучыне, куды паехаў здымаць ролік. Пасля 40 сутак адміністрацыйнага арышту на яго завялі дзве крымінальныя справы — паводле артыкул 368 КК (абраза Лукашэнкі) і артыкул 370 КК (здзек з дзяржаўных сімвалаў).

21 снежня 2021 года ў Шчучынскім раённым судзе Ермашуку вынеслі прысуд — тры гады калоніі. Ён цалкам адбыў прызначанае пакаранне, знаходзіўся ў калоніі ў Бабруйску.

Неўзабаве пасля вызвалення Вадзім лёг у анкалагічны шпіталь. Пасля ён расказаў, што пасля калоніі ў яго выявілі злаякасную меланому. Яна аказалася «быццам бы» трэцяй стадыі (усяго — чатыры, адлік ідзе з першай). Цяпер яе ўдала выдалілі. У Вадзіма да затрымання назіралі радзімку, ён хацеў яе выдаліць — і не паспеў. Пазней ён прасіў пра візіт анколага ў месцах пазбаўлення волі, але яму адмовілі.

@nashaniva Тры яго гады ў калоніі былі пеклам, бо ён сядзеў у «нізкім статусе» #протесты #выборы #2020 #бчб #политика #новости #беларусь ♬ Mysterious and sad BGM(1120058) - S and N

Чытайце таксама:

Блогер Vadimati пасля вызвалення знайшоў працу на рынку

«Планаваў восенню выдаляць — пасадзілі летам». Блогер Vadimati расказаў, як праз турму не паспеў папярэдзіць рак

Нядаўна вызвалены блогер Vadimati паведаміў пра анкалагічнае захворванне

Блогер Vadimati запосціў першае фота пасля вызвалення з калоніі

Пасля трох гадоў зняволення выйшаў на свабоду гродзенскі блогер Вадзім Vadimati Ермашук

Каментары да артыкула