БЕЛ Ł РУС

Іспанскі галоўны трэнер працягнуў кантракт са зборнай Беларусі, хоць задачу не выканаў

6.12.2024 / 19:0

Nashaniva.com

Карлас Алос будзе працаваць да лістапада 2026 года.

Кіраўнік БФФ Мікалай Шарснёў і Карлас Алос. Фота: БФФ

Беларуская федэрацыя футбола працягнула кантракт з галоўным трэнерам зборнай Беларусі Карласам Алосам. Новае пагадненне разлічанае да лістапада 2026 года.

Алос будзе кіраваць зборнай у кваліфікацыі чэмпіянату свету-2026 і наступным розыгрышы Лігі нацый.

Пры іспанцы зборная правяла 12 афіцыйных матчаў, у якіх тройчы перамагла, двойчы прайграла і яшчэ сем разоў згуляла ўнічыю. Акрамя таго, зборная выдала серыю з сямі запар сустрэч без паразаў.

Тым не менш, Алос не выканаў задачу, якую ставілі босы БФФ: выйсці ў дывізіён «B» Лігі нацый. У сваёй групе ў лізе «C» зборная Беларусі фінішыравала на трэцім месцы: пасля Паўночнай Ірландыі і Балгарыі, але наперадзе Люксембурга. Беларусам не ўдалося трапіць у стыкавыя матчы за выхад у Лігу «B».

Нагадаем, пасля пачатку поўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны зборнай Беларусі забаранілі праводзіць хатнія матчы на тэрыторыі краіны. Каманда прымае гасцей на нейтральных палях без гледачоў.

Чытайце таксама:

Адбылося лёсаванне новага футбольнага турніру — Клубнага чэмпіянату свету

УЕФА па выніках матча з мінскім «Дынама» аштрафаваў «Легію» за антылукашэнкаўскія плакаты фанатаў

Бунт камерунскага футбаліста ў беларускім клубе: ён патрабаваў не карміць яго грэчкай

Як мінімум 56 чалавек загінулі падчас цісканіны на футбольным стадыёне ў Гвінеі

Каментары да артыкула