БЕЛ Ł РУС

«Тры-пяць разоў перакуліліся»: Аляксандр Саладуха з сынам трапіў у жудаснае ДТЗ — ФОТЫ

6.12.2024 / 23:24

Nashaniva.com

Аляксандр Саладуха-малодшы апублікаваў у сацсетках фота перакуленага чырвонага Renault Sandero, побач з якім валяецца букет у ружова-зялёнай абгортцы.

Тут і далей фота з інстаграма Аляксандра Саладухі-малодшага

Сын Саладухі ўдакладніў, што застаўся жывы, хоць машына перакулілася 3-5 разоў. Як стала вядома «Нашай Ніве», аварыя адбылася каля Оршы, а прычынай таго, што аўто вылецела з трасы, стала слізкая дарога. Сам Аляксандр Саладуха-старэйшы таксама знаходзіўся ў гэтай машыне.

Адзначым, што менавіта ў Оршы 6-7 снежня праходзіць «Марафон адзінства» — агітацыйная кампанія ў падтрымку дыктатуры Аляксандра Лукашэнкі пад выглядам забаўляльных мерапрыемстваў, якую праводзіць нявестка Лукашэнкі Ганна за грошы з дзяржаўнага бюджэту.

@nashanivanews Праз небяспечную дарогу на выходных трапілі ў непрыемнасці спявак Аляксандр Саладуха разам са сваім сынам #солодуха #марафонединства #орша #беларусь #беларусьновости #александрсолодуха ♬ Doomsday - DIVARIUS

Аляксандр Саладуха-малодшы — адзін са старэйшых сыноў заслужанага артыста Беларусі (у першым шлюбе ў Саладухі-старэйшага нарадзіліся блізняты, аднаго з якіх назвалі ў гонар таты). Перыядычна абодва Аляксандры спяваюць разам.

Дарэчы, зусім нядаўна Аляксандр Саладуха-малодшы другі раз ажаніўся. Ад першага шлюбу ў яго ёсць дачка. Той самы чырвоны Renault Sandero Саладуха-старэйшы падарыў сыну ў 2020 годзе з нагоды нараджэння дзіцяці.

23 лістапада Аляксандр Саладуха-малодшы ажаніўся другі раз

Чытайце таксама:

Для Лукашэнкі запісалі песню «Надо!» з Дзім Дзімычам, Саладухам і Ярмоленкам

Коля Лукашэнка гастралюе па краіне

Саладуха назваў свой самы вялікі ганарар за 40-гадовую кар’еру. Ён уражвае

Былая нявестка Саладухі згадала, як 19 гадоў таму была на падтанцоўцы ў Ксеніі Сітнік. Тыкток у захапленні

Каментары да артыкула