БЕЛ Ł РУС

Сірыя: паўстанне цяпер і на поўдзень ад Дамаска, а сілы Асада пакінулі Пальміру

7.12.2024 / 11:47

Nashaniva.com

Увечары з'явіліся фота і відэа спалення банераў з Башарам Асадам і помнікаў яго бацьку Хафэзу ў горадзе Дэр'а, які з'яўляецца сталіцай аднайменнай сірыйскай правінцыі, размешчанай на поўдні краіны. А ўранку сірыйскія паўстанцы паведамілі пра адыход сірыйскай арміі з гістарычнага горада Пальміра.

Байцы сірыйскай апазіцыі стаяць на борце захопленага знішчальніка ВПС Сірыі ў вайсковым аэрапорце Хамы. Фота: Ghaith Alsayed / AP

На ўсходзе краіны актыўны наступ вядуць падтрымоўваныя ЗША курдскія атрады, на Захадзе — у асноўным пратурэцкія ўзброеныя фармаванні.

Заходняя прэса сцвярджае, што сям'я прэзідэнта Башара Асада пакінула краіну. Прычым называюцца два варыянты канчатковага пункту маршруту: Масква ці Абу-Дабі (ААЭ).

Сам Башар Асад застаецца ў Сірыі.

Жыхары Дэр'я фатаграфуюцца на паваленым помніку дыктатару Хафэзу Асаду. Фота з тэлеграм-канала sham_plus3

Падпалены банэр з выявай Башара Асада ў Дэр'а. Фота з тэлеграм-канала sham_plus3

Паўстанне ў Дэр'а, на поўдзень ад Дамаска, стварае пагрозу рэжыму Асада з поўдня, у сітуацыі калі арганізаваная паўстанцкая армія наступае з поўначы.

У той жа час Пальміра — знакавы горад, у якім знаходзяцца ўнікальныя гістарычныя помнікі.

Чытайце таксама:

Дзве краіны прапанавалі Башару Асаду пакінуць Сірыю

Сірыйскія апазіцыйныя сілы захапілі Дэйр-эль-Зор на ўсходзе краіны

Іран пачаў эвакуацыю вайскоўцаў і дыпламатаў з Сірыі

Каментары да артыкула