БЕЛ Ł РУС

Новы кіраўнік МУС Літвы расказаў, ці трэба закрываць рэшту пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю

7.12.2024 / 16:55

Nashaniva.com

Новы міністр унутраных спраў Літвы Уладзіслаў Кандратовіч расказаў тэлерадыёкампаніі LRT, ці плануе Вільня закрываць апошнія два пункты пропуску, якія працуюць на мяжы з Беларуссю: «Каменны Лог» — «Меднікі» і «Беняконі» — «Салечнікі».

Уладзіслаў Кандратовіч. Скрыншот з відэа

«Абмеркаванне [закрыцця пунктаў пропуску] неабходнае. Вядома, гэта адказнасць Міністэрства замежных спраў, але трэба разумець, што тое, што засталося, — гэта і міжнародныя абавязацельствы», — сказаў Уладзіслаў Кандратовіч.

Ён растлумачыў, што па «пэўных калідорах» перавозкі ідуць не толькі ў Беларусь і Расію, «але і далей». «Напэўна, мы не можам зачыніцца», — працытавала Кандратовіча LRT.

Пры гэтым міністр мяркуе, што кантроль на памежных пунктах «павінен быць узмоцнены […] як з-за парушэння санкцый, так і з-за магчымага, скажам так, уезду непажаданых асоб у Шэнген», — сказаў ён.

«Мы пагаворым з камандзірамі [пунктаў пропуску], паглядзім, якая сітуацыя, але я мяркую, што закрываць [іх] на гэты момант зусім няма неабходнасці», — дадаў кіраўнік літоўскага МУС.

Чытайце таксама:

Новым міністрам унутраных спраў Літвы можа стаць чалавек, які валодае беларускай мовай

Са снежня для фур на беларуска-літоўскай мяжы ўвялі абавязковую рэгістрацыю

«Па-ўсякаму бывае. Так дзяржава вырашыла, так зрабіла». Літоўскія чыноўнікі пракаментавалі справу Верамейчыка

Комік Нарышкін расказаў, як яму забаранілі ўезд у Літву

Літва аднавіла пропуск фур праз мяжу, але вельмі марудна

Каментары да артыкула