БЕЛ Ł РУС

«Мір дзякуючы сіле магчымы!» Зяленскі ў Парыжы сустрэўся з Трампам і Макронам

7.12.2024 / 21:40

Nashaniva.com

Падчас паездкі ў Парыж на адкрыццё пасля пяцігадовай пасляпажарнай рэканструкцыі сабора Нотр-Дам прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі правёў сустрэчу з прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам і абраным прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам. 

Злева направа: Дональд Трамп, Эмануэль Макрон, Уладзімір Зяленскі. Фота: AP Photo/Aurelien Morissard

Зяленскі прыбыў у Елісейскі палац у 17.30 паводле мясцовага часу. Перад гэтым туды прыбыў Трамп.

Па словах прэс-сакратара ўкраінскага прэзідэнта Сяргея Нікіфарава, сустрэча трох лідараў праходзіла без сведкаў, апрача іх у пакоі больш нікога не было. Працэгласць сустрэчы — 35 хвілін, ніякіх супольных заяў для прэсы пасля яе не рабілася. 

Уладзімір Зяленскі, аднак, пракаментаваў сустрэчу з Макронам і Трампам асобна, назваўшы яе прадуктыўнай.

«Добрая, прадуктыўная сустрэча з прэзідэнтам Трампам і прэзідэнтам Макронам. Прэзідэнт Трамп, як і заўсёды, настроены рашуча. Дзякуй за гэта. Таксама дзякуй прэзідэнту Макрону за арганізацыю гэтай сустрэчы ў Парыжы. Размаўлялі пра нашых людзей, сітуацыю на полі бою і справядлівы мір для Украіны.

Мы ўсе хочам завяршыць гэтую вайну як мага хутчэй і справядліва. Дамовіліся працаваць далей. Мір дзякуючы сіле магчымы!»

Чытайце таксама:

«Гэта, магчыма, найлепшае, што можа з імі здарыцца». Трамп пракаментаваў крах расійскай палітыкі ў Сірыі

Трамп прыляцеў у Парыж

Трамп прызначыў «цара» па пытаннях штучнага інтэлекту і крыптавалют

Лаўроў даў прымірэнча-спакуслівае інтэрв'ю Карлсану

Каментары да артыкула