У турме Асада выявілі сакрэтную турму, якая ідзе пад зямлю на чатыры паверхі
Тысячы зняволеных пакуль не могуць вызваліць.
Турма Седная. Фота: Google Maps
Сірыйскія паўстанцы напярэдадні занялі турму Седная недалёка ад Дамаска, дзе ўтрымліваліся дзясяткі тысяч палітычных зняволеных. Многія з іх чакалі смяротнага пакарання.
Аказалася, што ў турме існавала яшчэ адна, сакрэтная турма. Яна ідзе пад зямлю на тры ці нават чатыры паверхі. Паўстанцам удалося вызваліць зняволеных з двух верхніх паверхаў, але ніжэй застаюцца яшчэ тысячы зняволеных, паведамляе Al Jazeera.
«На трох падземных паверхах знаходзіцца турма, вядомая як «чырвоная турма», і яна да гэтага часу не адчынена. Яе не могуць адкрыць, бо гэта можна зрабіць толькі з дапамогай складанай камп'ютарнай сістэмы. Аднак уся ранейшая ахова турмы збегла», — расказаў адзін з актывістаў у відэа з месца падзей.
Паводле даных сірыйскіх праваабаронцаў, толькі за дзесяць гадоў — з 2011 па 2021 год — у турме Сейдная загінулі 30 тысяч чалавек.
Чытайце таксама:
Асад уцёк у Расію і папрасіў палітычны прытулак
Ізраіль нанёс авіяўдары па Дамаску. І заняў частку тэрыторыі Сірыі на Галанскіх вышынях
З’явілася відэа люксавых аўто з гаража Башара Асада
МЗС Расіі перастала называць сірыйскіх паўстанцаў тэрарыстамі — цяпер кажуць пра апазіцыю
Башар Асад пакінуў пасаду прэзідэнта Сірыі і краіну — МЗС Расіі
Фрыдман: Лёс Асада паказвае, што Лукашэнку «арэшнікі» не дапамогуць