БЕЛ Ł РУС

Асад быў здзіўлены, як дзейнічала яго армія

9.12.2024 / 7:51

Nashaniva.com

У Ірана былі звесткі пра наступ паўстанцаў у Сірыі.

Байцы сірыйскай апазіцыі стаяць на борце захопленага знішчальніка ВПС Сірыі ў вайсковым аэрапорце Хамы. Фота: Ghaith Alsayed / AP

У Ірана былі звесткі аб магчымым наступе антыўрадавых сіл, якія ён перадаў ураду Сірыі, таму адступленне сірыйскай арміі і хуткасць прасоўвання паўстанцаў сталі нечаканасцю, заявіў кіраўнік іранскага МЗС Абас Аракчы.

«Сам спадар Башар Асад быў здзіўлены тым, як дзейнічала яго ўласная армія, і было ясна, што ў самой Сірыі няма правільнага аналізу. Я думаю, што сірыйская армія была ў палоне псіхалагічнай вайны».

Кіраўнік іранскага МЗС папярэдзіў аб магчымай грамадзянскай вайне, распадзе краіны ці яе «поўнага краху і ператварэнні ў бяспечны прытулак для тэрарыстаў».

Акрамя таго, існуе верагоднасць пашырэння канфлікту на ўвесь рэгіён, адзначыў Аракчы.

Чытайце таксама:

Асад уцёк у Расію і папрасіў палітычны прытулак

«Прыехалі на нашы КПП, стралялі ў паветра». Расійскія базы ў Сірыі цалкам ізаляваныя паўстанцамі

«Не падайце духам, паручык Шпакоўскі». Як беларускія прапагандысты і аналітыкі рэагуюць на падзеі ў Сірыі

Ізраіль нанёс авіяўдары па Дамаску. І заняў частку тэрыторыі Сірыі на Галанскіх вышынях

Каментары да артыкула