Расія перадала Украіне целы ваеннапалонных, якія загінулі пры крушэнні Іл-76 пад Белгарадам
Амбудсмен па правах чалавека РФ Таццяна Маскалькова паведаміла «РИА Новости», што Расія перадала Украіне целы загінуўшых пры крушэнні Іл-76 у Белгарадскай вобласці.
«Яны перададзены. Гэта адбылося, і я пры гэтым прысутнічала», — сказала яна. Украінскі бок пакуль не каментаваў інфармацыю.
Раніцай 24 студзеня 2024 года ў Белгарадскай вобласці ўпаў вайскова-транспартны самалёт Іл-76. У Мінабароны РФ заявілі, што ён ляцеў з падмаскоўнага аэрадрома ў Белгарад, а на борце знаходзіліся 65 палонных вайскоўцаў УСУ, трое сілавікоў для суправаджэння і 6 членаў экіпажу. Масква абвінаваціла ва ўдары па самалёце Узброеныя сілы Украіны.
ГУР Мінабароны Украіны пацвердзіла, што 24 студзеня павінен быў адбыцца абмен ваеннапалоннымі, але расійскі бок не паведаміў Кіеву, як менавіта да месца абмену даставяць украінскіх ваеннапалонных. Ведамства адзначыла, што сітуацыя з крушэннем самалёта Іл-76 у Белгародскай вобласці магла быць спланаванай правакацыяй з боку РФ.