БЕЛ Ł РУС

Кур'ера махляроў вылічылі па адбітку пальца, пакінутым на дзвярным званку

9.12.2024 / 13:37

Nashaniva.com

Ахвярай злачынцаў стала 73-гадовая пенсіянерка.

Фота: Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз

Судовыя эксперты дапамаглі раскрыць справу аб тэлефонным махлярстве, высветліўшы асобу кур'ера, паведамляе Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз.

Ахвярай злачынцаў стала 73-гадовая пенсіянерка. Ёй патэлефанаваў мужчына, які прадставіўся следчым, і паведаміў, што яе дачка нібыта стала віноўніцай ДТЗ.

Пакуль зламыснік трымаў жанчыну на лініі, да яе дадому прыйшоў кур'ер, якому яна перадала зберажэнні — каля $11 тысяч.

Толькі пасля перадачы грошай пенсіянерка звязалася з дачкой і зразумела, што стала ахвярай падману. Дачка адразу звярнулася ў міліцыю. На месцы злачынства спецыялісты выявілі адбітак пальца на кнопцы дзвярнога званка.

Ужо на наступны дзень удалося затрымаць падазраваную — 32-гадовую ўраджэнку Магілёўскага раёна. Яна выконвала ролю кур'ера, частка выкрадзеных сродкаў была канфіскаваная.

Па факце махлярства заведзена крымінальная справа, расследаванне працягваецца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула