БЕЛ Ł РУС

Завочна будуць судзіць пецярых каліноўцаў

10.12.2024 / 17:24

Nashaniva.com

Следчы камітэт паведаміў, што спецыяльная вытворчасць, якая мае на ўвазе завочнае асуджэнне, адкрытая супраць пяці чалавек, звязаных з Палком Каліноўскага, які ваюе ва Украіне. 

Гэтым разам спецыяльная вытворчасць адкрытая супраць 44-гадовага Арцёма Бігеля, 25-гадовага Вячаслава Граноўскага, 34-гадовага Ігната Кірэева, 32-гадовай Настассі Махамет і 31-гадовага Яна Мельнікава. 

Усім прадпісваецца з'явіцца ва Упраўленне Следчага камітэта па горадзе Мінску.

Паводле Следчага камітэта,

«акрамя ўдзелу ў баявых дзеяннях на тэрыторыі суседняй дзяржавы, група аб'яднана ідэяй уварвання ў Рэспубліку Беларусь для ініцыявання ўзброеных сутыкненняў з праваахоўнымі органамі і ўзброенымі сіламі нашай краіны, гвалтоўнай змены канстытуцыйнага ладу, захопу дзяржаўнай улады злачынным шляхам і ліквідацыі грамадзян, нязгодных з прапагандуемай ідэалолгіяй».

Фігурантам інкрымінаваны шэраг артыкулаў крымінальнага кодэксу, сярод які «акт тэрарызму» і «арганізацыя дзейнасці тэрарыстычнай арганізацыі».

Чытайце таксама:

Заснавальніка медцэнтра «Новы зрок» завочна прысудзілі да 12 гадоў калоніі

Да калоніі і буйных штрафаў асудзілі прадстаўнікоў мінскага стартап-хаба «Імагуру»

Андрэя Стрыжака, Аляксея Лявончыка і Сашу Звераву будуць судзіць завочна

Вярхоўны суд адмяніў прысуд арт-менеджару Аляксандру Чахоўскаму, справу будуць пераглядаць

Каментары да артыкула