БЕЛ Ł РУС

Былая жонка Камісаранкі: Я працавала ў масажным салоне эратычнага характару

10.12.2024 / 19:9

Nashaniva.com

Былая жонка коміка Славы Камісаранкі Юлія Шашкова расказала пра сваю працу ў Маскве.

Юлія Шашкова. Фота: інстаграм дзяўчыны

Юлія Шашкова ў інтэр'ю ютуб-каналу «Нежный редактор» расказала, што на момант, калі яна пазнаёмілася са Славам Камісаранкам, яна ўжо тры гады жыла ў Маскве. Спачатку працавала візажыстам, а пасля — у масажным салоне.

«Гэта быў масажны салон эратычнага характару. (…) Гэта было як бы пазменна: перыядычна адміністратарам, перыядычна — не. Гэта не які-небудзь бардэль. Думаю, усе ведаюць, што гэта такое», —

гаворыць дзяўчына і заўважае, што ў такое месца працы яна трапіла, яшчэ калі жыла ва Украіне.

«Я паступіла ва ўнівер пасля школы. Мяне некуды панесла. Я вырвалася з бацькоўскага дому. Потым, адпаведна, мая вучоба з'ехала ўніз. І мая маці сказала: «А давай ты, мілая, сама неяк далей. Я табе буду аплачваць вучобу — бо я вучылася на кантракце, — а на жыццё зарабляй сама».

Юлія згадвае, што ёй было 17 гадоў, калі яна пачала працаваць. Спачатку раздавала ўлёткі, пазней працавала афіцыянткай, у турыстычным агенцтве.

Юлія Шашкова. Скрын відэа: mingalimova / YouTube

«Гэтага было недастаткова для таго ўзроўню жыцця, які мне хацелася мець», — заўважае Юля і пазней дадае, што асноўным матывам для тых, хто ідзе працаваць у такія ўстановы, з'яўляюцца грошы.

«У тых жа масажных салонах вельмі шмат дзяўчат было, у якіх дзеці, і яны спрабавалі такім чынам [зарабіць]. Я бы сказала, што вельмі мала дзяўчат, якія хочуць проста сабе Біркін (мадэль жаночай сумкі гандлёвай маркі французскага дома моды Hermès — НН) купіць. Большасць — у якіх сапраўды цяжкая сітуацыя. Я не гавару, што гэта іх апраўдвае і яна павінны гэта рабіць. Не. Гэта недахоп упэўненасці ў сабе, недахоп веры ў сябе, што ты можаш нешта. (…)

Я праводзіла шмат часу ў гэтых масажных салонах. Я настолькі стамілася ў нейкі момант. Думаю: «Божа. Гэта не можа так болей працягвацца. Я баюся ўвогуле тут захраснуць, баюся тут правесці сваё жыццё. Я не хачу гэтага. Я хачу развівацца».

Чытайце таксама:

Былая жонка Камісаранкі расказала, чаму схавала ад яго сваё мінулае вэбкам-мадэлі

Машына за $100 тысяч, песня пра скандал, новая любоў: як жыве дзяўчына, з якой ажаніўся (і разышоўся) Слава Камісаранка

Жонка Камісаранкі: Шмат гадоў таму падзарабляла вэбкам-мадэллю, але даравала сабе гэту памылку

Каментары да артыкула