Каханне і сэкс2323

Жонка Камісаранкі: Шмат гадоў таму падзарабляла вэбкам-мадэллю, але даравала сабе гэту памылку

Жонка коміка Славы Камісаранкі выказалася з нагоды скандалу вакол іх шлюбу. Нагадаем, комік пасля вяселля апублікаваў пост, у якім прызнаўся, што не ведаў пра мінулае дзяўчыны (працу вэбкам-мадэллю), а калі спытаў, то яна яму схлусіла.

Юлія. Фота: інстаграм дзяўчыны

Юлія Шашкова напісала, што шмат гадоў таму падзарабляла як вэбкам-мадэль.

«Гэта доўжылася некалькі тыдняў і да сённяшніх дзён гэты эпізод практычна сцёрся з маёй памяці, таму што ганьбаванне такіх дзеянняў так ці інакш прымушае цябе пакінуць іх самымі патаемнымі і забыцца.

Так, на жаль, у мяне не было належнага палавога і як такога выхавання і атачэння, якое змагло б перасцерагчы ад падобнага занятку.

Але я ўжо даўно прайшла той узроставы перыяд юнацкага інфантылізму, калі хацелася распранацца перад камерай.

Выхоўвала ў сабе найлепшыя якасці і жыла жыццё звычайнай жанчыны, якая хацела шчасця, сабаку, будавала планы на будучыню.

І ўсе мае патаемныя жаданні на сёння былі — гэта наведаць Антарктыду і падарожнічаць па Амерыцы на машыне.

Але адбылося тое, што адбылося.

І значыць так павінна было здарыцца.

Я даравала сабе гэтую памылку і на гэтым стаўлю кропку ўсёй гэтай гісторыі»,

— напісала дзяўчына ў тэлеграм-канале.

Пра шлюб Камісаранкі стала вядома з допісаў яго жонкі. 12 верасня яна апублікавала вясельныя фоты ў сваім інстаграме. Вяселле, меркавана, было ў Чарнагорыі.

Наколькі вядома, Юлія Шашкова родам з Такмака пад Запарожжам. У сеціве пасля навіны пра вяселле сталі абмяркоўваць, што дзяўчына — былая вэбкамшчыца (так называюць тых, хто за грошы раздзяваецца на камеру ці выконвае іншыя просьбы кліента). У адкрытым доступе можна адшукаць і фота дзяўчыны — па вялікіх татуіроўках можна зрабіць высновы, што на тых голых здымках яна. 

Праз некаторы час Камісаранка агаломшыў прызнаннем:

«Я пра гэта нічога не ведаў, а калі я даведаўся і спытаў, мне ўсё роўна схлусілі. Так, я лічу, што мінулае ў чалавека можа быць якім заўгодна, але вы павінны пра гэта адкрыта сказаць партнёру, а не хаваць гэта і не адмаўляць да моманту, калі гэта ўсё ўскрыецца».

Каментары23

  • Kate
    06.10.2023
    Любімая справа беларусаў - цкаваць жанчын. А скуль усе гэтыя эксперты даведаліся? Карысталіся паслугай? Калі б гэтак жа мужыкоў цкавалі, якія ад элементаў бегаюць, альбо палюбоўніцу на баку маюць, мы б жылі ў значна лепшай рэальнасці.
  • Правдорез
    06.10.2023
    Kate, каких "Элементов"?)
    Бездельница, займись полезным! Твоя тушка интересна только в свежем виде....
  • Тохтамыш Изенгард
    06.10.2023
    Расходитесь, все уже решено! Сами читайте: жена Комиссаренко: много лет назад я подрабатывала вебкам-моделью, но простила себе эту ошибку.
    Как просто! Так можно всем, кто солгал ближнему, потом сказать: я себя простил.
    А простил и понял ли это близкий человек?
    Получается, что в момент брака она была человеком с большой ложью. Не сказала сама. Ну а кто солгал единожды, тому и далее веры нет.

Цяпер чытаюць

Ціханоўская расказала пра адносіны з Польшчай, наступнае вызваленне палітвязняў і сям'ю. І звярнулася да сілавікоў і чыноўнікаў60

Ціханоўская расказала пра адносіны з Польшчай, наступнае вызваленне палітвязняў і сям'ю. І звярнулася да сілавікоў і чыноўнікаў

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска спецыяльна купіла квіткі, каб сустрэць Новы год у цягніку2

Апублікавалі ўліковы лісток дзеда Джарэда Кушнера. Ён партызаніў на Навагрудчыне3

У Сочы ўжо шосты месяц шукаюць зніклую беларуску1

Пракоп'еў: Бабарыка не выканае сваёй місіі, калі не аб'яднаецца з Ціханоўскім, чые стрымы маюць вялікую грамадскую карысць73

У Мінску строяць планы, як заахвоціць аўтамабілістаў карыстацца метро2

Украіна ўпершыню ў гісторыі збіла ў баі рэактыўны дрон пры дапамозе лазера15

Польшча прапанавала НАТА пачаць збіваць расійскія ракеты над тэрыторыяй Украіны4

Расіяне паставілі ў Гомелі помнік былому ўладальніку горада — але пакуль не той, які анансаваўся14

Колькасць новых выпадкаў ВІЧ у Беларусі змяншаецца, а прагнозы на будучыню пазітыўныя1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская расказала пра адносіны з Польшчай, наступнае вызваленне палітвязняў і сям'ю. І звярнулася да сілавікоў і чыноўнікаў60

Ціханоўская расказала пра адносіны з Польшчай, наступнае вызваленне палітвязняў і сям'ю. І звярнулася да сілавікоў і чыноўнікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць