БЕЛ Ł РУС

У Магілёве сілавікі наведваюць адрасы прапіскі тых, хто выехаў з Беларусі

10.12.2024 / 20:32

Nashaniva.com

Адразу некалькі чалавек на працягу апошняга тыдня паведамілі праваабаронцам з Mayday team інфармацыю пра тое, што да іх дадому ў Магілёве прыходзілі супрацоўнікі МУС.

Фота ілюстрацыйнае

Участковыя інспектары міліцыі наведвалі адрасы, па якіх зарэгістраваныя магілёўцы, што пакінулі краіну па розных прычынах. 

Візіты адбываліся пасля 19-й гадзіны і не суправаджаліся ніякімі дакументамі.

Сілавікоў цікавіла, ці вярнуліся тыя, хто выехаў, а калі не, дык ці збіраюцца яны вяртацца. Пры гэтым ні ператрусаў, ні аглядаў, ні афіцыйных допытаў на месцах не праводзілася.

Вядома, што ў адным выпадку ўчастковы інспектар прызнаўся, што гэтыя наведванні — загад кіраўніцтва для «падтрымання бяспечнай сітуацыі напярэдадні выбараў».

Акрамя Магілёва, інфармацыя пра падобныя візіты паступае з іншых рэгіёнаў краіны.

Чытайце таксама:

Вусныя прысуды. Асуджаным паводле «палітычных» артыкулаў не выдаюць судовыя дакументы

ГУБАЗіКу забаранілі публікаваць «пакаяльныя відэа». Цяпер яны выстаўляюць «пакаяльныя аўдыя»

«Яшчэ 10 чалавек паехалі». Як кашмарылі Гродна падчас апошняй аблавы

У падследных з Навагрудка пачалі арыштоўваць маёмасць

Каментары да артыкула