Грамадства

У падследных з Навагрудка пачалі арыштоўваць маёмасць

Крыніцы тэлеканала «Белсат» паведамляюць, што следства ў справе арыштаваных мужа і жонкі Аляксандра і Ірыны Лебедзь з Навагрудка распарадзілася накласці арышт на ўсю іхнюю маёмасць. Такая ж сітуацыя ў Вольгі Аляшкевіч і Таццяны Палубок.

У актывіста Ігара Хіневіча забралі ўсе наяўныя грошы. У выніку гэтых дзеянняў ягоная сям'я засталася без сродкаў да існавання. 

Перад гэтам 30 кастрычніка ў Наваградку адбылася аблава сілавікоў на мясцовых жыхароў. Паводле жыхароў горада, гэта былі супрацоўнікі ГУБАЗіКа.

Некаторых затрыманых сілавікі самі ў іх тэлефонах падпісвалі на тэлеграм-каналы, прызнаныя рэжымам экстрэмісцкімі. Пасля ператрусаў затрыманых адвозілі ў Гродна на допыт. Некалькіх чалавек адпусцілі, астатніх да суда пакінулі ў следчым ізалятары. З усіх бралі падпіску аб неразгалошванні. Да гэтага часу невядомая дакладная колькасць затрыманых 

Як мінімум шэсць чалавек застаюцца пад вартай. Супраць іх заведзеныя крымінальныя справы. Крыніцы паведамляюць, што супрацоўнікі ГУБАЗіКа падазраюць арыштаваных у адміністраванні тэлеграм-чата «Партызаны Навагрудка». 

Суда па справе чакаюць Вольга Аляшкевіч, Таццяна Палубок, Аляксандр і Ірына Лебедзі, Ігар Хіневіч. Імёны іншых затрыманых пакуль не раскрываюцца.

Каментары

Цяпер чытаюць

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Усе навіны →
Усе навіны

Па Магілёве курсіраваў аўтобус з вялікай дзіркай у падлозе3

«Спадзяюся, але не факт, што паступлю»: абітурыентка, якая здала ўсе іспыты на 100 балаў16

Беларускі шахцёр пайшоў у IT. А пасля кінуў працу і стварае свой брэнд карамелі3

Такога дзіцячага садка вы яшчэ не бачылі. Яго спраектаваў лаўрэат «архітэктурнага Нобеля»9

Выйшаў зборнік турэмных эсэ Мікалая Статкевіча

Грунвальдскі музей адказаў на просьбу беларусаў паставіць на полі бел-чырвона-белы сцяг27

Парламент Францыі прыняў закон аб эўтаназіі, нягледзячы на супраціў многіх дэпутатаў3

Зяленскі прапанаваў Сяргея Карэцкага на пасаду прэм'ера Украіны2

Чаму кароткая праграма пральнай машыны не найлепшы выбар3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць