БЕЛ Ł РУС

Ва Украіне паспяхова выпрабаваная новая ракета «Рута»

11.12.2024 / 8:1

Nashaniva.com

Ва Украіне паспяхова выпрабаваная новая ракета «Рута», паведаміў Уладзімір Зяленскі ў Кіеве на цырымоніі ўручэнні Нацыянальнай прэміі Украіны імя Барыса Патона.

Уладзімір Зяленскі. Фота: President.gov.ua

Прэзідэнт Украіны не прывёў ніякіх падрабязнасцяў наконт тэхнічных характарыстык ракеты.

 Візуальна ракета «Рута» нагадвае «Тамагаўк». Адметныя перавагі ракеты: спалучэнне нізкага кошту, памеру карыснай нагрузкі і хуткасці, што робіць яе ідэальнай для выканання мноства місій.

Ракета «Рута»

Як піша «Украінская праўда», Зяленскі таксама паведаміў, што новая дальнабойная ракета-дрон «Паляніца», упершыню ўжытая ў баявых умовах у жніўні 2024 года, паступіла ў серыйную вытворчасць.

Раней паведамлялася пра ракету-дрон «Пекла». Паводле Зяленскага, днямі ўкраінскім сілам абароны была перададзеная першая партыя.

«Жудаснай рэальнасцю для акупантаў» назваў Зяленскі дальнабойную ракету «Няптун», паступленне якой у войскі чакаецца ў хуткім часе.

У вайне супраць Расіі, са слоў прэзідэнта Украіны, «актыўна выкарыстоўваюцца» дроны рознага прызначэння, распрацаваныя і вырабленыя ва Украіне. Яны ўжываюцца як на фронце, так і «ў варожым тыле», адзначыў Зяленскі.

Чытайце таксама:

Ва Украіне з'явілася новая ракета-дрон «Пекла»

Зяленскі расказаў пра ўкраінскую ракету-дрон «Паляніца»

Украіна стварыла ўласную высокадакладную бомбу

Каментары да артыкула