Прызналі «экстрэмісцкай» буйную рэгіянальную суполку ва «Укантакце»
11.12.2024 / 20:44
Буйную суполку ва «Укантакце» «Подслушано Пинск» прызналі «экстрэмісцкай». Адпаведнае рашэнне прыняў суд Ленінскага раёна Брэста 9 снежня, піша «Вясна». На гэтую суполку падпісаныя больш за 24 тысячы чалавек.
Таксама спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» папоўнілі старонкі ў тыктоку Fundacja Tutaka і Michael, старонкі ў інстаграме bchd.еu, alinakoushyk, zmahary.krakowa, to_uzajemna, а таксама старонка ў фэйсбуку «Volny Chor / Вольны хор».
Чытайце таксама:
s13ru і «Письмо.бел» прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі