БЕЛ Ł РУС

У Бразіліі святар упаў на машыне з 20-метровай вышыні, але выжыў

13.12.2024 / 16:50

Nashaniva.com

59-гадовы святар Адэльма Серджыа Гомеш у бразільскім мікрарэгіёне Пара-ды-Мінас перасякаў мост над ярам на машыне. Але ў пэўны момант ён страціў кіраванне, і машына паляцела з моста з 20-метровай вышыні.

Фота: Jam Press

Нягледзячы на падзенне з такой вялікай вышыні, машына прызямлілася на дах побач з ракой, дзякуючы чаму мужчына застаўся жывы. Больш за тое, як расказаў Гомеш, ён змог нават самастойна выбрацца з-пад абломкаў.

Без траўмаў, праўда, не абышлося, святар пры падзенні зламаў руку і рабро, атрымаў траўму калена і моцны шок.

Тым не менш, крыху адышоўшы ад першаснага шоку, Гомеш патэлефанаваў свайму сябру і папрасіў дапамагчы яму выбрацца з яра. Той прыехаў па святара і адвёз яго ў бальніцу.

Чытайце таксама:

«Тры-пяць разоў перакуліліся»: Аляксандр Саладуха з сынам трапіў у жудаснае ДТЗ — ФОТЫ

У Гомельскім раёне ў жахлівай аўтааварыі пацярпелі 5 чалавек

Мінская ДАІ назвала самы аварыйны дзень тыдня

Каментары да артыкула