Еўрасаюз днямі ўвядзе новыя санкцыі супраць Беларусі
Паводле сведчанняў крыніц «Радыё Свабода» ў Бруселі, у панядзелак, 16 снежня, Еўрасаюз мае намер прыняць новыя санкцыі адносна Беларусі. Яны прадугледжваюць уключэнне ў санкцыйны спіс яшчэ 26 фізічных і дзвюх юрыдычных асоб з Беларусі.
Фота ілюстрацыйнае
Матывацыя новых санкцый — «у сувязі з сітуацыяй у Беларусі і ўдзелам Беларусі ў расійскай агрэсіі супраць Украіны».
Папярэдні пакет санкцый адносна Беларусі Еўрасаюз увёў у чэрвені. Абмежаванні, уведзеныя тады, былі накіраваныя на гандаль, паслугі, транспарт і прадухіленне абыходу ўжо наяўных санкцый.
Чытайце таксама:
Латушка — камандзе Бабарыкі: Большасць выступае за тое, каб працягваць ціск
Сястра Калеснікавай прапанавала ў Брусэлі тры крокі, якія трэба зрабіць для вызвалення палітвязняў
Міністр фінансаў Селіверстаў пра «Арэшнік» у Беларусі: Можа, Захад здыме санкцыі адразу