Сястра Калеснікавай прапанавала ў Брусэлі тры крокі, якія трэба зрабіць для вызвалення палітвязняў
Таццяна Хоміч, сястра палітзняволенай Марыі Калеснікавай, прапануе Еўропе аслабляць санкцыі супраць Беларусі, калі гэта дапаможа вызваляць палітвязняў. Сваю пазіцыю яна агучыла ў Еўрапейскім парламенце падчас «Дзён Беларусі» ў Брусэлі.

Таццяна Хоміч
Хоміч заявіла, што дыпламатычныя намаганні і міжнародная падтрымка па вызваленні палітвязняў прыносяць вынік.
Яна лічыць, што 207 палітвязняў, вызваленых у апошнія паўгода праз некалькі хваляў памілаванняў — гэта сігнал, на які трэба адказаць каардынаванымі дзеяннямі, каб працэс працягваўся.
На думку Хоміч, трэба:
- вітаць кожнае вызваленне як важнае гуманітарнае дасягненне;
- умацаваць дыпламатычныя намаганні для далейшых вызваленняў і пошуку рашэнняў;
- выкарыстоўваць гнуткія і стратэгічныя падыходы, уключаючы магчымасць паслаблення санкцый, калі гэта дапаможа гуманітарным намаганням.
Сястра Марыі Калеснікавай пракаментавала яе фота з калоніі
Таццяна Хоміч: Трэба задаваць пытанні, чаго хоча рэжым
Таццяна Хоміч расказала пра стан здароўя Марыі Калеснікавай
«У тых, хто быў у Мінску ў 2020-м, зусім іншае меркаванне». Сястра Калеснікавай адказала Пазняку
«Машы трэба ратаваць сваё жыццё». Сястра Калеснікавай адрэагавала на ўчарашнія словы Лукашэнкі
Цяпер чытаюць
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Да лейтэнанта прыехала маладая жонка, пабачыла, што адбываецца ў зоне, і застрэлілася». Выйшла заключная частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра ГУЛАГ і савецкі Мінск
Каментары