БЕЛ Ł РУС

У Варонежскай вобласці аўтобус з параненымі на вайне ўрэзаўся ва «Урал» з іншымі расійскімі вайскоўцамі

14.12.2024 / 17:4

Nashaniva.com

ДТЗ адбылося напярэдадні, 13 снежня, у раёне 23-й гадзіны вечара на трасе «Варонеж-Луганск» у Каменскім раёне Варонежскай вобласці. 5 вайскоўцаў загінулі, 46 параненыя, паведамляе тэлеграм-канал Astra на падставе сведчання сваіх крыніц.

Скрыншот з відэа

Паведамляецца, што «Урал» з расійскімі вайскоўцамі здзейсніў лабавое сутыкненне з аўтобусам. У гэтым аўтобусе перавозілі вайскоўцаў, якія атрымалі раненні на вайне з Украінай.

Пра гэта Astra паведамілі крыніцы ў экстранных службах рэгіёну, а таксама відавочцы аварыі.

У выніку ДТЗ загінулі абодва кіроўцы, 1 паранены вайсковец з аўтобуса і 2 вайскоўцы з «Урала». 46 расійскіх вайскоўцаў параненыя.

Інфармацыя пра аварыю таксама з'явілася без дэталяў у мясцовых пабліках, афіцыйныя асобы яе пакуль не каментавалі.

Чытайце таксама:

Расія перадала Украіне целы ваеннапалонных, якія загінулі пры крушэнні Іл-76 пад Белгарадам

У Расіі вайсковы лекар ужыўляў аскепкі боепрыпасаў для імітацыі раненняў і атрымання выплат

Зяленскі назваў сваю ацэнку страт на фронце ўкраінцаў і расіян

У Расіі назвалі вуліцу ў гонар дэсанта, які праваліў сваю аперацыю

Каментары да артыкула