БЕЛ Ł РУС

Гамяльчанка купіла ялінку з жывым «падарункам». Цяпер не ведае, чым карміць

17.12.2024 / 22:12

Nashaniva.com

Зусім нядаўна стала вядома, што супрацоўнікі адной з крамаў у Гродне знайшлі ў хурме незвычайную знаходку — жывога міжземнаморскага хатняга гекона. Нечым падобная гісторыя здарылася днямі і ў Гомелі, адно што там знойдзеная жывёліна была не такой экзатычнай, піша «Анлайнер».

Жанчына купіла жывую ялінку ў кадцы на адной з мясцовых гандлёвых пляцовак ад лясгаса. А калі прывезла расліну дахаты, то сярод галінак знайшла жывую яшчарку.

Мяркуючы па каментарах у тыктоку, гаспадыня паспела вызначыць пол рэптыліі і назвала яе Ёлкай. Але чым карміць гадаванца, пакуль не ведае.

На дапамогу прыйшлі каментатары, якія надавалі парад, як найлепш абыходзіцца з гэтай нечаканай для гэтага сезону жывой істотай.

Чытайце таксама:

«Ён стаіць, а на шыі заматаная вялізная змяя». Беларускі пяцікласнік расказаў пра сваіх незвычайных хатніх гадаванцаў

Экзатычныя канкурэнты коцікаў. Якіх незвычайных хатніх гадаванцаў можна сустрэць у беларускай правінцыі

«Да іх няма такой прывязанасці, якая ёсць да сабакі». Беларуска з дзяцінства прызвычаілася атачаць сябе экзатычнымі жывёламі

Каментары да артыкула