БЕЛ Ł РУС

Сёння чакаюцца снег і галалёдзіца

5.01.2025 / 9:17

Nashaniva.com

Паводле звестак Белгідрамета, у нядзелю днём будзе пераважаць воблачнае надвор'е. Раніцай і днём у многіх раёнах пройдзе кароткачасовы снег.

Фота ілюстрацыйнае

Месцамі чакаецца слабая мяцеліца, на асобных участках дарог галалёдзіца.

Вецер прагназуецца заходні, паўднёва-заходні парывісты. На ўсходзе краіны захаваецца вецер з парывамі 15-20 м/с, аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі.

Тэмпература паветра ўдзень складзе 1-6 градусаў ніжэй за нуль.

Чытайце таксама:

Навагодні цуд: у Мінскім раёне на дварэ расцвіла ружа

Сіноптыкі расказалі пра надвор'е ў першыя дні 2025 года

У Белгідрамеце расказалі, чаго чакаць ад цяперашняй зімы

Каментары да артыкула